Яе «канёк» – медыямаркетынг

яе канёк

Людміла Зубак скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці  “Менеджмент сацыяльна-культурнай сферы” ў 2016 годзе.
Атрымала прафесію культуролаг-менеджар. На размеркаванні прапанавалі пасаду ў Валожынскім РЦК. Да пераезду ў Валожын аднеслася з пазітывам: да Мінска недалёка, ды праца цікавая. Справы на новым месцы ладзіліся с самага пачатку: малады спецыяліст адразу акунулася ў заняткі, а дружны калектыў дапамог адаптавацца і разабрацца з цяжкасцямі. І вось ужо другі год Людміла працуе метадыстам па клубнай рабоце. У яе абавязкі ўваходзіць арганізацыйная дзейнасць, напісанне справаздачнасці і планаў функцыянавання клубнай сістэмы Валожыншчыны, а гэта 14 устаноў: 11 вясковых ДК, аўтаклуб, Івянецкі ДК і Валожынскі РЦК. Самы напружаны час – афармленне гадавой дакументацыі. У гэты складаны і адказны перыяд дзяўчына “гарыць” на рабоце. Зараз асвойвае новую прафесіянальную галіну – займаецца медыямаркетынгам – развіццём старонак Валожынскага РЦК у сацыяльных сетках. У вольны час Людміла як аматарка хакея глядзіць трансляцыі матчаў, наведвае лядовыя пляцоўкі і ўвогуле любіць актыўны адпачынак.

 

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars