Клапоцяцца прафесіяналы

full_b8UpxJBG

     Утульнасць і чысціня населеных пунктаў у летні перыяд для камунальнікаў – найважнейшы клопат.

Мінімум два разы на месяц брыгада добраўпарадкавання РУП “Валожынскі жылкамунгас” у колькасці 18 чалавек абкошвае траву каля адміністрацыйных будынкаў, на прыдамавых тэрыторыях. Работа выконваецца пры дапамозе 20 сучасных бензакос і газонакасілак. Матэрыяльныя затраты на “падстрыганне” адной соткі складаюць 8 рублёў 30 капеек.

Пабудаваная сёлета пешаходная дарожка па завулку Дзяржынскага ў райцэнтры рашыла не толькі праблему зручнасці руху, але пазбавіла двары жыхароў ад пастаяннага падтаплення падчас ліўняў і паводак.

Найбольш капіталаўкладанняў ідзе на рамонт асфальтнага пакрыцця. Так, толькі на добраўпарадкаванне невялікага ўчастка ў пачатку вуліцы Чапаева прадпрыемству давялося выкласці 100000 рублёў.

У планах на бліжэйшы час – добраўпарадкаваць і павялічыць плошчу некалькіх аўтамабільных стаянак у райцэнтры.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars