Змагаюцца за прыгажосць

Общество

Усе лясніцтвы Валожынскага лясгаса сёлета ўключыліся ў спаборніцтва на званне самага дагледжанага і прыгожага.

Адноўлены большасць адміністрацыйных будынкаў, заіскрыліся яркімі фарбамі агароджы. Асаблівая ўвага надаецца эстэтычнаму афармленню і разнастайнасці асартыменту дэндрапаркаў пры лясніцтвах. Як паведаміла кіраўніцтва прадпрыемства, толькі на набыццё пасадачнага матэрыялу было выдзелена звыш 3000 рублёў. Значныя сродкі прадугледжаны і на фінал праекта: пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі.

Варта зазначыць, што гаспадарчыя аб’екты лясгаса ў любую пару года выглядаюць хораша і дастойна. Таму ўдвая пахвальна, што калектыў не жадае спыняцца на дасягнутым, бачыць шляхі для ўдасканалення і рухаецца ўперад.

На дадзены момант у лідары па навядзенні прыгажосці вырваліся два лясніцтвы: Румскае (ляснічы Мікалай Юр’евіч Рудовіч) і Багданаўскае (ляснічы Дзяніс Уладзіміравіч Маркоўскі).

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий