Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Работнікі Валожынскага лясгаса працягваюць дапамагаць сваім калегам з Любанскага лясгаса ў высечцы сасновых дрэў, пашкоджаных вяршынным караедам.

Пра тое, што ў лясных масівах Любаншчыны працуюць наша тэхніка і людзі, раённая газета ўжо пісала. Рэальна ацаніўшы значныя аб’ёмы работ, з 25 ліпеня туды накіраваны дадатковыя сілы – лесанарыхтоўчая брыгада ў складзе 25 чалавек.

 За сем месяцаў у раёне 123 чалавекі пацярпелі ад укусаў кляшча, сярод іх 46 дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў.

Гэта непасрэдна тыя жыхары, якія звярнуліся ў медыцыскія ўстановы за дапамогай па выдаленні кляшча і назначэннем антыбіётыкатэрапіі. Летась за такі тэрмін у медустановы звярнуліся 111 чалавек. Адзначаецца, што сёлета кляшчы актывізаваліся надзвычай рана.

Самаму маленькаму з пацярпелых было на момант укусу 1 год і 2 месяцы. Здарылася гэта на ўласным падворку ў Валожыне. Клешч быў выяўлены ў паўтарагадовага дзіцяці з вёскі Паморшчына, якога небяспека таксама падсцерагла на падворку ўласнага дома. Зарэгістраваны факт укусу кляшчом чатырохгадовага дзіцяці, якога бацькі ўзялі з сабой у лес.

Клешч з’яўляецца разносчыкам 9-і інфекцыйных захворванняў. Можна самастойна завезці выдаленае насякомае ў спецыялізаваную лабараторыю ў Мінск, каб удасканаліцца, інфіцыравана яно альбо не, аднак каштуе гэта нятанна. І ў любым выпадку вам прызначаць курс антыбіётыкаў. Памочнік энтамолага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марына Анціпава адзначыла, што ў бягучым годзе спецыяльнымі прэпаратамі апрацаваны 148 тысяч метраў квадратных тэрыторыі, куды ўвайшлі зоны аздараўленчых лагераў і масавага адпачынку ля вадаёмаў. Таксама ёй даведзена заданне па дастаўцы 100 асобін кляшчоў у ліпені і столькі ж у жніўні для даследаванняў у абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Пасля ліпеньскіх дажджоў людзі масава адпраўляюцца ў лес, варта помніць пра меры перасцярогі, падабраць шчыльнае адзенне. На ўласных прысядзібных участках патрэбна своечасова абкошваць тэрыторыю, не засмечваць яе, можна заказаць і платную апрацоўку спецыяльнымі сродкамі.

 

З сярэдзіны ліпеня спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў рамках праекта “Валожын без бар’ераў” праводзяць анкетаванне жыхароў раёна.

Да 1 верасня яны павінны апытаць каля 200 інвалідаў працаздольнага і непрацаздольнага ўзростаў, маладых інвалідаў. У спецыяльна складзеных анкетах 125 пытанняў, якія падзелены на блокі. На пытанні адказалі ўжо 61 інвалід працаздольнага ўзросту і 50 пенсіянераў, таксама 15 маладых інвалідаў.

 

     У стадыі завяршэння работы па рэканструкцыі пастаяннага ляснога гадавальніка лясгаса.

 

Запушчана ў эксплуатацыю свідравіна для забеспячэння цяпліц вадой, пабудаваны гараж на дзве машыны. На гэта выдаткавана каля 100 тысяч рублёў уласных сродкаў.

 

Шаноўныя чытачы, паспяшайцеся стаць удзельнікамі фотапраекта “Захопленыя чытаннем”, які аб’явілі бібліятэкі раёна.

Магчыма, лета і не самы спрыяльны час для чытання, аднак нават самыя апантаныя дачнікі могуць знайсці некалькі хвілін, каб занатаваць сябе альбо дзяцей і ўнукаў з кнігай у руках дома ці на адпачынку. Для ўдзелу ў конкурсе патрабуецца даслаць фота на электронных носьбітах альбо проста прынесці яго ў раённую ці дзіцячыя бібліятэкі і напісаць некалькі слоў, чаму вы любіце менавіту гэту кнігу.

Пакуль што на конкурс паступіла ўсяго 15 фота, усе яны ад чытачоў з раённага цэнтра. Патрэбна больш актыўнасці праявіць самім бібліятэчным работнікам і ўзяць у рукі фотаапараты, каб занатаваць для гісторыі найбольш актыўных сваіх чытачоў. Вынікам конкурсу стануць два альбомы, дзе размесцяць найбольш цікавыя фатаграфіі з каментарыямі дарослых чытачоў і дзяцей. Яны будуць аформлены да прафесіянальнага свята бібліятэчных работнікаў, якое святкуецца восенню.

 

У фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у Валожыне прыйшоў працаваць малады спецыяліст, выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, які спецыялізуецца па лячэбнай фізкультуры.

Для заняткаў у групе ці індывідуальна запрашаюцца людзі, якія маюць праблемы з апорна-рухальным апаратам. Праводзіцца яны будуць на бясплатнай аснове па панядзелках, серадах і пятніцах. Першымі запісаліся і пачалі займацца падлеткі, у якіх пастаўлены дыягназ скаліёз.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars