Гімназісты паказалі клас!

sm_full.aspx

29 выпускнікоў раёна па выніках удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні набралі звыш 80 балаў, з іх 17 выпускнікоў – 90 і больш балаў.

Упэўненае першынство па ведах паказалі 19 выпускнікоў гімназіі № 1 г. Валожына (60% ад агульнай колькасці), 4 школьнікі 11 класаў з СШ № 2 райцэнтра і 2 – з Івянецкай сярэдняй школы.

Сярод 24 выпускнікоў, што былі ўзнагароджаны залатымі і сярэбранымі медалямі, 14 атрымалі па тэстах у асноўным досыць высокія балы – ад 90 да 99. У прыватнасці, усяго аднаго бала, каб увайсці ў спіс 100-бальнікаў, не хапіла выпускніцам гімназіі Дар’і Лугіной і Настассі Навіцкай, якія здавалі англійскую мову (настаўніцы В. Л. Шаргародская, Т. Г. Сцерахава). 98 балаў набралі стыпендыяткі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў: Настасся Стэльмах з СШ № 2 – па рускай мове (настаўніца Е. А. Кісель) і Ірына Багдановіч з Івянецкай адзінаццацігодкі – па беларускай мове (настаўніца А. Г. Ярмак). 97 балаў па беларускай мове атрымалі гімназісты Міра Шут (настаўніца Н. М. Віршыч) і па матэматыцы – Міхаіл Маслоўскі (настаўніца Н. А. Баркоўская), па беларускай мове – Лізавета Спосаб з другой гарадской школы (настаўніца Д. І. Кручынская). 96 балаў па рускай мове на рахунку выпускнікоў гімназіі Ксеніі Віршыч, Ларысы Побаль і Кірыла Дужа, якіх рыхтавала настаўніца Т. І. Саевіч.

Дарэчы, чатыры выпускнікі гімназіі адразу па трох здадзеных прадметах атрымалі звыш 90 балаў: Ксенія Віршыч (англійская мова, руская мова, гісторыя Беларусі); Настасся Навіцкая (руская мова, англійская мова, гісторыя Беларусі); Ларыса Побаль (руская мова, матэматыка, фізіка); Кірыл Дуж (руская мова, грамадазнаўства, гісторыя Беларусі).

Прыемна адзначыць, што поспех на тэсціраванні спрыяў не толькі медалістам Валожыншчыны. У іх ліку – выпускнікі гімназіі Мікалай Баркоўскі, Ларыса Болвах (90 балаў па грамадазнаўстве), Максім Іода, Захар Ракавец (93 балы па рускай мове), Ілля Сікорскі, Паліна Стасяловіч, Дар’я Барахоўская (93 балы па рускай мове), Карына Мышлён; Таццяна Ліштван (91 бал па беларускай мове) і Юлія Бараноўская з СШ № 2 райцэнтра.

Усяго сёлета ў раёне 194 вучні атрымалі дыпломы аб сярэдняй адукацыі і, як бачна, 15 працэнтаў з іх пацвердзілі трывалыя веды па школьных прадметах.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars