Аднаўленне святынь Беларусі

Официально

    Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» праводзіць дабрачынную акцыю «Аднаўленне святынь Беларусі» з 2013 года.

За гэты час добраахвотнікі папрацавалі на 780 аб’ектах па ўсёй Беларусі. Задача – знаёмства дзяцей і моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай Радзімы.

Валожынская крыніца – помнік, што знаходзіцца пад аховай дзяржавы. На яе тэрыторыі знойдзены ахоўныя расліны з Чырвонай кнігі, а таксама растуць віды, якія нячаста сустракаюцца ў Беларусі. У рамках акцыі валанцёры з мясцовага ліцэя папрацавалі на крыніцы: пафарбавалі плот, добраўпарадкавалі  тэрыторыю, прыбралі смецце.

Акцыя будзе працягвацца далей, і ў ёй могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя.

 

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара



Добавить комментарий