Годна прадставіла раённы гандаль

годна прадставіла

Нядаўна ў Дзяржынску адбыўся абласны конкурс прафесіянальнага майстэрства сярод прадаўцоў прамысловых і непрамысловых тавараў. Упершыню ў падобным спаборніцтве прыняла ўдзел прадавец універмага Жанна Міхайлаўна ШАЎЛЮК. Дэбют вопытнага гандлёвага работніка аказаўся ўдалым. Сярод 44 удзельніц прадстаўніца Валожыншчыны заняла трэцяе месца. Яна ўзнагароджана Ганаровай граматай і каштоўнымі падарункамі.

Жанна Міхайлаўна ў прафесіі з 1988 года. Амаль увесь працоўны стаж набыты ў родным раёне. Пачынала ў вясковых магазінах вёсак Вішнева і Сакаўшчыны, затым некалькі гадоў удасканальвала майстэрства ў сталіцы. Ужо шмат гадоў дапамагае пакупнікам Валожына выбіраць электратавары. Прафесійны разрад яе самы высокі – шосты.

Падчас конкурсу прыгожая жанчына і выдатны прафесіянал годна вытрымала ўсе выпрабаванні. А былі яны няпростымі. Па-першае, патрэбна было прайсці тэсціраванне; па-другое, рэкламаваць тавар. Давялося прадэманстраваць і навыкі ў выкладцы. Фінальным жа заданнем стала візітоўка, якую журы ацаніла на выдатна.

Традыцыйна пераможцам падобнага конкурсу райспажыўтаварыствам устанаўліваецца надбаўка да зарплаты ў памеры не менш за 20%. Выплачваецца яна на працягу года незалежна ад вынікаў работы і выканання плана.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars