Турбуе кожнага…

94347611

Прыгажосць населеных пунктаў не сыходзіць з парадку дня старшыні Гародзькаўскага сельвыканкама Ганны Францаўны Садоўскай.

Дзякуючы пастаяннаму кантролю з боку мясцовай улады, працавітасці і дасціпнасці саміх жыхароў, такія вёскі, як Калдыкі, Гарадзечна, Гародзькі, Дзямідавічы, радуюць вока чысцінёй, дагледжанасцю, дэкаратыўным афармленнем. Заслугоўваюць слоў пахвалы за старанне старасты вёсак Дзмітрый Часлававіч Саевіч (Калдыкі), Ганна Вікенцьеўна Жамойдзіна (Жомайдзь), Леакадзія Іосіфаўна Станкевіч (Гарадзечна), Ніна Аляксандраўна Макей (Лістапады).

Сёлета на тэрыторыі сельсавета па рашэннях суда, а таксама па пагадненні з нашчадкамі знесены 18 будынкаў, што састарэлі і прыйшлі ў непрыгоднасць. Толькі ў Высокім давялося пусціць “пад бульдозер” 10 «развалін».

Нямала давялося папрацаваць сельвыканкаму і над праектам газавага кааператыва “Загарадзь-газ”. Арганізацыйныя пытанні ўжо знаходзяцца на стадыі вырашэння, а значыць, хутка жыхары аграгарадка Гародзькі і вёскі Забрэззе змогуць карыстацца прыродным “блакітным” палівам бесперабойна.

Перад пачаткам навучальнага года асаблівая ўвага Г. Ф. Садоўскай звернута на чатыры нядобранадзейныя сям’і, у якіх выхоўваюцца пяць непаўналетніх. Неабходна зайсці ў кожны дом, праверыць, ці падрыхтаваны дзеці да вучобы. Для аказання патрэбнай матэрыяльнай дапамогі старшыня сельвыканкама складае даведкі, а мясцовае сельгаспрадпрыемства выдзяляе сродкі на набыццё канцылярскіх тавараў, адзення, абутку для школьнікаў са складанай жыццёвай сітуацыяй. Прадугледжана таксама і гуманітарная дапамога для такіх сем’яў.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars