Папаўненне фондаў

1609201609

Па выніках першага паўгоддзя 2017 года ў Валожынскую цэнтральную раённую бібліятэку паступіла 1825 дакументаў на суму 14496 рублёў.

1800 асобнікаў – кнігі з выдавецтваў «Харвест», «Беларуская энцыклапедыя», «Беларуская навука», «Мастацкая літаратура» і інш. Астатняе – электронныя крыніцы.

Са сродкаў мясцовага бюджэту на бібліятэку выдзелены 10692 рублі, на якія купілі 1177 кніг, з рэспубліканскага – 1856 рублёў (прыдбалі 138 асобнікаў).  На грошы з рэспубліканскага бюджэту набываюцца самыя каштоўныя і сацыяльна значныя выданні. З рэзервовага фонду Нацыянальнай бібліятэкі паступіла 340 экзэмпляраў. Падарылі бібліятэцы 374 кнігі, вярнулі замест згубленых  –  136.

Загадчыца Дорскай сельскай бібліятэкі Ганна Іванаўна Афоніна – сапраўдны аматар сваёй справы. Яна працуе не так даўно, але ўжо заслужыла ўвагу: дорыць чытальні кнігі, тым самым папаўняючы фонды, заказвае ў Мінскай абласной бібліятэцы за свае грошы неабходныя школьнікам выданні.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars