Валанцёры жніва

setwalls.ru-16512

     Задоўга да жніўнай кампаніі калектыў ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” вызначыў, якую дапамогу яны здольны аказаць сельгаспрадпрыемствам раёна.

Каб мінімізаваць прастоі ў гарачы час, рамонтная майстэрня прадпрыемства (кіраўнік А. А. Рафаловіч) перайшла на новы графік работы. Спецыялісты цэха зараз нясуць дзяжурства з 7.00 да 20.00.

Чатыры звяны з ліку работнікаў райаграпрамтэхнікі арганізаваны для ўдзелу ва ўборцы рапсу, яравых зерневых і зернебабовых. Асноўны іх занятак – адвозка зерня на нарыхтоўчыя пункты. Шэсць механізатараў прадпрыемства камандзіраваны да хлебаробаў Сакаўшчыны, Дубіны, Багданава, дзе выконваюць самую запатрабаваную місію на жніве – кіруюць штурваламі камбайнаў.

У родных сценах засталася працаваць брыгада ў складзе Віктара Юраловіча, Аляксандра Шарко, Сяргея Басько і Сяргея Бібіка. Але сельскія палеткі чакаюць іх. Пройдзе не так шмат часу, і адрамантаваны кормаўборачны камбайн “Холмер”, які яны абслугоўваюць, будзе здабываць салодкія караняплоды.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars