Таму шанцуе, хто з “Еўраоптам” кантактуе!

таму шанцуе

Калі жыхарка вёскі Паморшчына Алена Алегаўна АТРАСЕВІЧ даведалася, што стала пераможцам у 38-м туры гульні “Удача ў прыдачу!” і выйграла 1000 рублёў, то, безумоўна, абрадавалася і паспяшалася паведаміць аб гэтай прыемнай навіне сваім блізкім і сябрам.

Не стала падзея сакрэтам і для нашай газеты. “Працоўная слава” даслала віншаванні ўдачлівай зямлячцы, а ўрывак з той размовы зараз прапануем увазе нашых чытачоў:

– Алена Алегаўна, раскажыце трохі пра сябе, бо цікава даведацца, якія людзі нараджаюцца пад зоркай Удачы?

– Я і сама работнік гандлю, да выхаду ў дэкрэтны водпуск працавала ў адным са сталічных супермаркетаў. Лічу, што заўсёды трэба адгукацца на прапановы паўдзельнічаць у нейкіх рэкламных акцыях, розыгрышах прызоў. Гэта і цікава, і можа прынесці нядрэнныя дывідэнды. Учора пашанцавала мне, а заўтра настане ваш шанс…

Што расказаць пра сябе? Збіраюся ў трэці раз стаць мамай. Старэйшаму сыну Уладзіславу 8 гадоў, малодшаму Аляксандру – толькі 2. Муж па прафесіі вадзіцель. У Паморшчыне мы аказаліся па ўласным выбары – тут пабудавалі сабе кватэру. Жывём у сельскай мясцовасці, а на работу адпраўляемся ў Мінск.

– А ў якіх магазінах даводзіцца бываць? “Еўраопт” валожынскі ці мінскі часцей наведваеце?

– Час – гэта тое, чаго звычайна не хапае працуючым людзям, тым больш з маленькімі дзецьмі. Таму карыстаемся дастаўкай тавараў дадому. У сетцы “Еўраопт” выдатна наладжана такая паслуга. Кур’еры ў іх ветлівыя, спраўныя. Мы і тыя марынаваныя шампіньёны, на якія выпаў выйгрышны код, таксама набылі праз інтэрнэт-заказ.

– Раскажыце, якім прадуктам з “Еўраопта” Вы аддаяце перавагу?

– Мы не гурманы, але за якасцю тавараў сочым. Дзіцячае харчаванне, малочныя прадукты, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, крупы, макарона ў “Еўраопце” заўсёды разнастайныя і свежыя. Прапанаваным асартыментам мая сям’я цалкам задаволена. Пры неабходнасці, каб зэканоміць час, можна скарыстацца паўфабрыкатамі, гатовымі стравамі. Вельмі зручна для працуючых гаспадынь!

 – Напэўна, і ў гульні Вы даўно ўдзельнічаеце, сочыце за розыгрышамі прызоў?

– Ну, да выйгрышу мы ішлі прыкладна год. 29 ліпеня ўдача нам усміхнулася. Пра выйгрыш арганізатары нам паведамілі ў той жа дзень. З радасным хваляваннем я адправілася ў Мінск, там і атрымала 1000 рублёў. Па праўдзе кажучы, была здзіўлена вялікай колькасцю шчасліўчыкаў. З некаторымі калегамі па ўдачы пазнаёмілася. Аказваецца, нямала пакупнікоў “Еўраопта” станавіліся не па аднаму разу пераможцамі. Цяпер яшчэ з большай актыўнасцю станем удзельнічаць у гульні “Удача ў прыдачу!”.

– Падзяліцеся з чытачамі газеты планамі, куды патраціце выйграныя грошы?

– Думаю, многія бацькі перад пачаткам новага навучальнага года адчуваюць фінансавы крызіс. Столькі ўсяго неабходна набыць да школы! Грошы аказаліся нам вельмі дарэчы. Купім Уладзіславу новы касцюм, верхнюю вопратку, канцылярскія тавары. І абавязкова нешта патрацім у “Еўраопце”. Спадзяюся на новы выйгрыш!

– Удачы Вам, Алена Алегаўна, ад імя ўсіх чытачоў. А мы, у сваю чаргу, пастараемся ўзяць з Вас прыклад і таксама пашукаць свой шчаслівы шанс на прылаўках “Еўраопта”!

Гутарыла Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars