Падведзены вынікі конкурсу па навагодняму афармленню будынкаў арганізацый Валожынскага раёна

Общество

Падзякі старшыні райвыканкама за добрасумленную працу і праведзеную работу па навагодняму афармленню будынка арганізацыі і прылеглай тэрыторыі былі аб’яўлены дырэктарам ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” Р. У. Вайніцкаму, МАУП “Валожынскі райпалівазбыт” М. І. Радыну і ДУ “Гімназія № 1 г. Валожына” Н. А. Чарнышовай.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 368, у мінулым годзе на газіфікацыю прыродным газам эксплуатуемага жылога фонду па льготнаму крэдытаванню праз Цэнтр банкаўскіх паслуг № 605 14 сем’яў атрымалі 51 мільён 800 тысяч рублёў. Сёлета ўжо пададзены на афармленне льготных крэдытаў дзве заявы.

За мінулы год 78 сем’ям у раёне, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадастаўлены льготны банкаўскі крэдыт на будаўніцтва, рэканструкцыю ці набыццё жылля ў суме 19 мільярдаў 345 мільёнаў 900 тысяч рублёў. Яшчэ 100 чалавек атрымалі льготны крэдыт на рамонт і рэканструкцыю жылля – 806 мільёнаў 400 тысяч рублёў.

Летась пракуратурай раёна пададзена ў суд агульнай практыкі 98 іскаў і ў Гаспадарчы суд 10 іскаў, спагнана адпаведна 120 мільёнаў рублёў і 187 мільёнаў рублёў. Даўжнікамі вызначаны фігуранты крымінальных спраў, неплацельшчыкі камунальных плацяжоў і службовыя асобы, якія дапускалі парушэнні заканадаўства.

Апошнім стартам мінулага года стала адкрытае першынство ДЮСШ г. Маладзечна па лёгкай атлетыцы “Залатая міля”. Поспех спадарожнічаў івянецкім школьнікам – выхаванцу трэнера А. В. Паталей Мікіту Шчарбінскаму, які стаў другім у бегу на 1 вярсту, і бронзаваму прызёру ў бегу на 1 мілю Уладзіславу Лямбовічу, якога трэніруе А. С. Чарняўскі.

Паслугамі 102 камісій па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва, якія дзейнічаюць у раёне, скарысталіся ў мінулым годзе 875 чалавек з ліку працаўнікоў і студэнтаў. Усяго ж летась прайшлі курс аздараўлення па ўсіх бюджэтах 2397 чалавек – на 1,5 працэнта больш, чым планавалася.



Добавить комментарий