Новая змена

Общество

12 маладых урачоў са жніўня прыступілі да першага месца работы ва УАЗ “Валожынская цэнтральная раённая бальніца”, з іх – 11 дзяўчат і толькі адзін юнак.

Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адукаванымі спецыялістамі вярнуліся на малую радзіму трое валожынцаў. Наталля Валер’еўна Ажарэльева летась праходзіла ў райбальніцы інтэрнатуру, а цяпер узначаліла педыятрычнае аддзяленне. Ганна Анатольеўна Бандаравец прыступіла да абавязкаў урача акушэр-гінеколага, Аляксандр Станіслававіч Ждановіч працуе ўрачом-хірургам.

Два маладыя ўрачы родам з Маладзечна: хірург Вольга Аляксандраўна Мароз і тэрапеўт Вікторыя Уладзіміраўна Казановіч. З Гродна прыехалі ўрач-тэрапеўт Лізавета Аляксандраўна Венядзіктава і ўрач акушэр-гінеколаг Дар’я Аляксандраўна Шаўлюк, з Іўеўскага раёна – урач акушэр-гінеколаг Алена Яўгеньеўна Раманчук, Воранаўскага – урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг Іна Віктараўна Каралькова. Два ўрачы лабараторнай дыягностыкі – Наталля Паўлаўна Іошына і Юлія Васільеўна Шкуратава – ураджэнцы Гомельшчыны, урач-неанатолаг Ганна Валер’еўна Шурыгіна – з горада Пружаны Брэсцкай вобласці.

Пярвічную спецыялізацыю на базе райбальніцы будуць праходзіць таксама 4 урачы-інтэрны па педыятрыі, стаматалогіі і агульнай практыцы.

Нашы землякі вучыліся па мэтавым накіраванні, таму будуць асвойваць азы прафесіі ў родным раёне на працягу пяці гадоў, астатнія, згодна з заканадаўствам, павінны адпрацаваць на першым рабочым месцы ад двух да трох гадоў.

Як адзначылі ў аддзеле кадраў райбальніцы, такая вялікая колькасць маладых урачоў да нас прыехала ўпершыню. Для замацавання кваліфікаваных кадраў усім, хто мае патрэбу, прадастаўлена жыллё.

Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий