Пад правадамі рыбалцы не месца!

i

Летам здараюцца няшчасныя выпадкі, звязаныя з паражэннем людзей электрычным токам на рыбалцы.

Рыбалка – гэта не толькі задавальненне і адпачынак, але і пагроза для жыцця. Самыя небяспечныя месцы для адпачынку на вадаёме – паблізу паветраных ліній электраперадачы.

Сучасныя вугляпластыкавыя вудзільны рознай даўжыні – добры праваднік электрычнага току. Выкарыстоўваць іх паблізу ліній электраперадач недапушчальна. Павышаная вільготнасць у межах вадаёма, мокрая лёска і токаправодныя вуды – усе гэтыя фактары ствараюць небяспеку для жыцця нават пры набліжэнні да лініі электраперадачы, а дотык да правадоў непазбежна прывядзе да паражэння токам.

Неабходна скласці свае прылады, каб пазбегнуць набліжэння на недапушчальна блізкую адлегласць або выпадковага дотыку да правадоў. Ні ў якім разе нельга выпрабоўваць рыбацкую ўдачу пад высакавольтнымі лініямі электраперадачы. Гэта можа прывесці да няшчасця! На вадаёме досыць іншых месцаў для рыбалоўства.

Ахоўныя зоны электрычных сетак усталёўваюцца для стварэння ўмоў эксплуатацыі, захаванасці і прадухілення няшчасных выпадкаў.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, “Энерганагляд” рэкамендуе:

– будзьце асабліва ўважлівыя пры выбары месцаў рыбалкі: аглядзіцеся і праверце, на якой адлегласці знаходзяцца высакавольтныя паветраныя лініі электраперадачы, выконвайце меры бяспекі паблізу іх праходжання;

–  звяртайце ўвагу на плакаты на беразе вадаёма «Ахоўная зона ЛЭП. Небяспечна! Рыбная лоўля забароненая»;

– будзьце ўважлівыя і асцярожныя пры лоўлі рыбы вудамі, спінінгамі, каб падчас рыбалкі не зачапіць электрычных правадоў.

Беражыце сваё жыццё і жыццё вашых блізкіх!

Мікалай Косік,

начальнік Валожынскай РІ “Энерганагляд”

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars