Не застацца без газу дапаможа прафесіянальны мантаж

Общество

Адна з самых актуальных праблем для жыхароў сельскіх населеных пунктаў “прачынаецца” акурат у той час, калі ў балоне заканчваецца газ. Наперад не ўгадаеш, калі надыдзе гэты момант, а, заказаўшы, трэба яшчэ дачакацца дастаўкі. І “на рукі” па два балоны не выдаюць. Хацелася б пачуць кампетэнтнае меркаванне наконт выйсця з падобнай непрыемнай сітуацыі.

Часлаў Браніслававіч Дакурна, вёска Дзясятнікі

 

    Віктар Іванавіч БЫЧКОЎСКІ,

начальнік Валожынскага

раёна газазабеспячэння

філіяла “Дзяржынскае вытворчае ўпраўленне” УП “Мінскаблгаз”:

– Згодна з “Правіламі карыстання газам у быце”, газавыя балоны, прызначаныя для прыгатавання ежы, падлягаюць выкарыстанню толькі пры падключэнні да індывідуальнай балоннай устаноўкі. Захоўваць балоны са звадкаваным вуглевадародным газам, не падключаныя да ІнБУ, не дазваляецца.

У канкрэтна апісаным выпадку рашэннем бесперабойнага газазабеспячэння  спажыўцоў служыць мантаж ІнБУ па розных схемах:

– з двума балонамі, якія ўстанаўліваюцца па-за памяшканнем у спецыяльнай незгаральнай шафе;

– з двума балонамі, якія ўстанаўліваюцца па камбінаванай схеме ўнутры памяшкання і звонку будынка.

Указаны від работ (паслуг) выконвае газазабяспечвальная арганізацыя на платнай аснове па заяве. Спажывец газу, у якога ёсць пасведчанне на самазамену, мае права самастойна транспартаваць і замяняць ёмістасці са звадкаваным прыродным газам па месцы жыхарства, дзе зманціравана ІнБУ. Для гэтага трэба звярнуцца на аўтазаправачную станцыю Валожынскага РГЗ у адпаведнасці з графікам яе работы і абмяняць балоны.

 



Добавить комментарий