Настаўніца па прызванні

настаўница

Любоў ДАВЫДЗЬКОВА скончыла Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт у 2017 годзе па спецыяльнасці “Замежная мова (англійская, нямецкая)”.

Нарадзілася ў Навагрудку. Дзяўчына заўсёды ладзіла і знаходзіла агульную мову з дзецьмі. Часта казалі, што ёсць схільнасць да вывучэння моў. Таму выбар будучай прафесіі відавочны – паступіла на выкладчыка. У БарДУ вучыліся сябры. Яны і расказалі, што ў гэтай навучальнай установе ёсць шмат магчымасцей для самарэалізацыі.

Калі на размеркаванні прапанавалі некалькі варыянтаў вакансій з розных куткоў Беларусі, дзяўчына выбрала Валожын. Раней ніколі тут не была. І калі прыехала – райцэнтр аказаўся лепшым, чым яна чакала: сімпатычны і ўтульны горад. Месца працы маладога спецыяліста – сярэдняя школа № 1. Калектыў і кіраўніцтва добра прынялі новага супрацоўніка.

У вольны час дзяўчына чытае, глядзіць фільмы, зранку бегае, па настроі займаецца кулінарыяй, асабліва любіць пячы тарты. У дзяцінстве хадзіла на мастацкую гімнастыку, зараз працягвае займацца спортам на аматарскім узроўні.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars