Дапамога гаспадарцы

Официально

Паглядзець, як працуе моладзь з «БРСМ», мы адправіліся на зернясклад ААТ «Суднікаўскі», які знаходзіцца ў вёсцы Пральнікі.

    Усяго на Валожыншчыне 6 студатрадаў, два з іх ужо скончылі працу, астатнія занятыя на сельскагаспадарчых работах. Хлопцы і дзяўчаты з суднікаўскай школы далучыліся да справы 7 жніўня, скончыць плануюць 23-га. Займаюцца ўборкай і навядзеннем парадку на аб’екце. Іх працоўны дзень – з 9 да 13 гадзін. Школьнікам падабаецца дапамагаць гаспадарцы, у наступным годзе яны збіраюцца таксама ўдзельнічаць ва ўборачнай кампаніі.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара



Добавить комментарий