У перспектыве – дзіцячыя аркестры…

Общество

Падарункі ўручыў аддзел адукацыі райвыканкама напярэдадні свят усім 23 установам раёна, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі.

12 вучэбна-педагагічных комплексаў, 5 ясляў-садоў, 5 дзіцячых садоў і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Расінка” атрымалі наборы музычных інструментаў, сярод якіх ксілафоны, металафоны, цымбалы, барабаны, абцягнутыя натуральнай скураў, дудкі, свістулькі, трохвугольнікі, кастаньеты і нават сапраўдны валдайскі званочак, які адзін, дарэчы, каштуе больш за 50 тысяч рублёў. Усяго ў спісе 20 найменняў інструментаў. Такі падарунак, зроблены ў рамках рэалізацыі Праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2014 гады, каштуе зусім нятанна – 17 мільёнаў 470 тысяч 41 рубель. Вельмі задаволены цяпер музычныя кіраўнікі дзіцячых садоў, бо ў многіх такіх музычных інструментаў наогул ніколі не было. А зараз, упэўнена сцвярджаюць яны, у кожным можна арганізаваць цудоўны аркестр з маленькіх талентаў.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.



Добавить комментарий