Хлебаробы, задзейнічаныя на жніве ў КСУП «Пяршаі-2014»

Общество

На здымку – хлебаробы, задзейнічаныя на жніве ў КСУП «Пяршаі-2014». Сярод бясспрэчных лідараў сёлета па традыцыі выступае камбайнерскі экіпаж Анатоля Іванавіча ЖАМОЗДЗІКА (у першым радзе другі справа) і Вадзіма Анатольевіча АДАМОВІЧА, якія шчыруюць на «Лексіёне-560»: па стане на 16 жніўня намалот гэтых майстроў нівы склаў з улікам сабранага раней рапсу 970 тон.

     Сёлета работнікам пяршайскай гаспадаркі дапамагалі ўбіраць ураджай іх калегі з Клецка на 4-х камбайнах. Усе яны таксама на гэтай фатаграфіі. Некаторыя не першы год наведваюць наш раён у «гарачы» сезон. Напрыклад, бацька і сын Валерый і Яўген ЧАРКАСЫ (трэці і чацвёрты ў першым радзе) камандзіруюцца на Валожыншчыну ўжо трэці раз. Іх уклад у агульны каравай важкі і запатрабаваны.

Фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий