Вадзіцель КСУП «Пяршаі-2014» Юрый Мікалаевіч Маркевіч

Общество

     Вадзіцель КСУП «Пяршаі-2014» Юрый Мікалаевіч МАРКЕВІЧ адданы сваёй прафесіі сэрцам і душой. На шматтонным «МАЗе» з пачатку ўборачнай кампаніі ён перавёз 1327 тон зерня новага ўраджаю. Гэта яго 19-ы хлебны сезон, а таму ўся работа для рупліўца звыклая і ладзіцца аператыўна. За дзень Юрый робіць у сярэднім па 13 рэйсаў, перавозячы на зернесушыльны комплекс гаспадаркі па 80-100 тон збожжа. А ноччу таксама залішне адпачываць сабе не дазваляе: дзяжурыць на ЗСК і адвозіць сухі прадукт на склад.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

 



Добавить комментарий