Маладая Міншчына – за ўраджай!

Официально

    Штогадовая акцыя пад такой назвай праводзіцца Мінскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і Мінскім абласным камітэтам БРСМ.

Мэта акцыі – павышэнне прадукцыйнасці і матывацыя маладых працаўнікоў вёскі – членаў прафсаюза і БРСМ, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочванне іх ініцыятывы, сацыяльнай актыўнасці, папулярызацыя сельскагаспадарчай работы. Арганізуецца спаборніцтва сярод маладых механізатараў і вадзіцеляў: будуць узнагароджаны экіпажы, якія першымі намалоцяць 1000 тон збожжа.

Хлебаробы ААТ «Лоск» – старшы камбайнер Уладзіслаў ЯРОТА і камбайнер Павел АРЦЁМЧЫК – уваходзяць у тройку лепшых маладзёжных экіпажаў Валожынскага раёна.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара



Добавить комментарий