Час рамонту

i

    За летні перыяд РУП “Валожынскі жылкамунгас” выканала запланаваныя работы па рамонце некаторых шматпавярховак.

Балконы ў аварыйным стане і дрэнны дах даймалі жыхароў дома № 31 па вуліцы Чапаева ў райцэнтры. Сёлета, як толькі ўсталявалася цёплае надвор’е, будаўнічая брыгада прадпрыемства з’явілася на аб’екце. Хутка будынак пачаў выглядаць па-новаму і вельмі рэспектабельна. На рамонтныя работы было затрачана 103262 рублі.

Зараз перад брыгадай пастаўлена новая задача: іх прафесійны падыход патрабуецца да балконаў і даху пяціпавярхоўкі № 6 па вуліцы Гагарына. Тут работы таксама ўжо вядуцца на завяршальным этапе.

Як паведаміў намеснік дырэктара жылкамунгаса па будаўніцтве А. М. Ліштван, вялікіх капітальных затрат і працоўных рэсурсаў патрабавала замена цеплатрасы ў аграгарадку Пяршаі. Але і з гэтым заданнем камунальнікі справіліся паспяхова.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars