Аператыўнасць у цане

Общество

Хаця ў апошні час людзі адпраўляюць значна менш паштовай карэспандэнцыі, аднак амаль кожны цікавіцца, як хутка яна прыйдзе па прызначэнню.

Ужо некалькі гадоў уся карэспандэнцыя з Валожына дастаўляецца не ў Маладзечна, як было раней, а адразу ў Мінск. У канцы мінулага года дастаўка стала больш аператыўнай: цяпер пошта адпраўляецца ад нас не толькі ў 12.20, а і ў 19.40. З’явіўся дадатковы дзень абмену – панядзелак. Вельмі ацанілі такую зручнасць аператыўнасці арганізацыі і прадпрыемствы раёна, студэнты-завочнікі і многія іншыя кліенты.

За дадатковую плату практыкуем і такі від паслуг “ems belarus”, як дастаўка паштовай карэспандэнцыі “сёння – на сёння” ў сталіцу, калі паспееце адправіць яе да 12.20 дня, і «сёння – на заўтра» з дастаўкай да 10 гадзін па Мінску і ўвогуле на працягу дня па рэспубліцы.

Людміла ШАЎРЭЙ, намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі.



Добавить комментарий