Кіно па-ранейшаму папулярнае

Общество

Супрацоўнікі філіяла КУП “Мінаблкінавідэапракат” за сем месяцаў зарабілі 45170 руб., з іх 39900 руб. – за прагляд кіно, а 5267 руб. – ад паслуг бара.

На працягу года вялікай папулярнасцю карысталіся фільмы ваеннай тэматыкі. 1306 аматараў аддалі перавагу стужкам пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Для 3610 гледачоў (большасць – дзеці і падлеткі) паказаны карціны, мэта якіх – прафілактыка правапарушэнняў. Сярод іх 64 фільмы, знятыя на дакументальным матэрыяле. Падчас спецыяльных сеансаў дэманстраваліся фільмы на тэму мастацтва і культуры Беларусі. Іх паглядзелі 1666 чалавек.

Сярод замежных кінатвораў вялікім попытам карыстаўся фільм “Фарсаж”. Масава ішлі гледачы на фільм расійскай вытворчасці “Тры дні да вайны”. Ацанілі таксама і айчынную карціну “Цень ворага”.

Сетка валожынскага філіяла налічвае 26 пунктаў паказу. Дэманструюцца фільмы таксама на базе школ, дзіцячых садоў. У чэрвені-ліпені паслугамі кінавідэапракату скарысталіся 17 аздараўленчых дзіцячых лагераў (6450 гледачоў). Гэта адзін з лепшых паказчыкаў на ўзроўні вобласці. Хлопчыкам і дзяўчынкам паказаны мастацкія і дакументальныя фільмы, праведзены таксама кіналекторыі з удзелам раённага аддзела МНС.

Гэтым летам валожынцы зноў мелі магчымасць паглядзець дакументальнае, анімацыйнае кіно і відэакліпы ў вагончыку “5D”. Гэтыя сеансы сабралі 1059 гледачоў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий