Валожыншчыну наведалі падарожнікі-аматары з Польшчы

3

У сярэдзіне жніўня нашу Валожыншчыну наведалі падарожнікі-аматары з Польшчы.

Працяглы ланцуг з пазадарожнікаў з замежнымі знакамі заехаў у райцэнтр з румскага боку вуліцы Леніна. На плошчы аўтамабілі спыніліся, з іх павыходзілі пасажыры. Падчас кароткай гутаркі ўдалося высветліць, што гэта турысты з самых розных гарадоў суседняй краіны: Беластоку, Лодзі, Варшавы, Познані і іншых. Трыццаць чалавек, у тым ліку і дзеці, у Беларусі ўжо бывалі не адзін раз і паспелі пазнаёміцца са славутымі мясцінамі і гістарычнымі аб’ектамі нашай Радзімы. Сёлета група паставіла мэту наведаць Налібоцкую пушчу і каталіцкія святыні Валожынскага раёна.

Да замежных гасцей найперш, звычайна, звяртаюцца з такім пытаннем: “Ці спадабалася вам у нас?..” Пачуўшы ветлівы адказ “так, вельмі”, суразмоўцы задаволена разыходзяцца. У адной папулярнай песні ёсць радок: “Лучше всяких слов, порою, взгляды говорят…” Дык вось турысты былі бадзёрымі і вясёлымі, твары іх вылучалі прыязную радасць, без адбітку цяжкасцей ці стомы ад далёкай дарогі. Значыць, прыезджым людзям у нас добра і камфортна.

Наперадзе палякаў чакалі Вішнева і Ашмяны. На будучы год яны зноў плануюць прыехаць у Беларусь.

Алена ЗБІРЭНКА
Фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Адзін каментарый да матэрыяла “Валожыншчыну наведалі падарожнікі-аматары з Польшчы”

  1. Piotr Karwecki:

    Bardzo nam się w Wołożynie i Puszczy Nalibockiej podobało.
    Byliśmy u Was nie pierwszy raz. Niebawem jak sądzę zawitamy znowu.
    Pozdrawiamy serdecznie Wołożyn i okolice.
    Piotr Karwecki

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars