Лета выпускніцы

3

Лета гэтага года для выпускніцы Івянецкай СШ Аліны ЗАЛАТАР, як і для ўсіх, хто скончыў школу, было насычана шматлікімі падзеямі і эмоцыямі: радасцю, хваляваннем, выбарам.

У сваёй роднай адзінаццацігодцы яна была адной з самых прыгожых, здольных і мэтанакіраваных вучаніц выпускнога класа – з залатым медалём скончыла школу. Калі на раённым выпускным балі з рук старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалая Анатольевіча Астрэйкі атрымлівала заслужаную ўзнагароду, сэрца перапаўнялі прыемныя пачуцці, што ўсё было недарэмна, хоць вельмі напружана і клапотна.

Аліна бліскуча здала тэсты. У прыватнасці, 98 балаў набрала па гісторыі Беларусі, 94 – па беларускай мове. Таму ўпэўнена падала дакументы ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на спецыяльнасць перакладчыка-рэферэнта. Конкурс быў досыць вялікі: 5 чалавек на месца. Але ў яе ўсё атрымалася – Аліна Залатар стала студэнткай бюджэтнай формы навучання гэтай вышэйшай навучальнай установы.

Наперадзе – новы віток жыцця: вялікі горад, вялікія надзеі, вялікае жыццё. Таму пажадаем, каб усё задуманае абавязкова спраўдзілася, як гэта адбылося сёлета.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars