Адчыняе дзверы МНС

Общество

Нядаўна ў Івянецкім гарпасялковым выканаўчым камітэце прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, які арганізаваў Валожынскі раённы аддзел МНС.

Наведвальнікам распавялі аб працы выратавальнікаў, умовах прыёму на службу і ў спецыяльныя навучальныя ўстановы: Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Мінскае абласное кадэцкае вучылішча, Спецыяльны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні гэтых устаноў. Ім можна было задаць практычныя пытанні.

Кадэт Мірон НАХАЙ паступіў у Слуцк пасля 7 класа, адвучыўся год, засталося яшчэ два. На ўступных іспытах здаваў фізічную падрыхтоўку, мову і матэматыку. Жыве ў інтэрнаце, дадому ў Валожын прыязджае часта – за добрую дысцыпліну атрымлівае звальненні на выхадныя. Паліна ДЗЯНІС – студэнтка Універсітэта грамадзянскай абароны з факультэта «Технасферная бяспека». Усяго на курсе каля 200 чалавек, з іх – толькі 14 дзяўчынак. Вучыцца цяжка, але вельмі падабаецца.

Аляксандр Сівы – намеснік начальніка аддзела кадраў Валожынскага РАНС – рыхтуе дакументы абітурыентаў да паступлення. Менавіта яму неабходна паведаміць пра жаданне паступаць. Зрабіць гэта трэба не пазней за снежань.

У канцы мерапрыемства была арганізавана выстава і дэманстрацыя спецыяльнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання.

5

4

6

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара



Добавить комментарий