Маленькія чытачы

SONY DSC

Бібліятэка – гэта скарбонка ведаў, сховішча любімых кніг, збор лепшых твораў з усяго свету. Няма нічога прасцей, чым скарыстацца тым, што было з любоўю сабрана іншымі людзьмі.

У Валожынскую дзіцячую бібліятэку прыходзяць чытачы ад 3 гадоў. Для іх арганізавана зала «Малышок» з цацкамі, гульнямі, разнастайнымі кніжкамі, зонай адпачынку. Больш за ўсё дашкаляты любяць рознакаляровыя кніжкі пра волатаў, казкі, серыі выданняў «Маленькі прафесар», «Саюзмультфільм», «Чытаем самі». Апошнім часам паступае шмат беларускамоўнай літаратуры. У старэйшых дзяўчат і хлопцаў папулярнасцю карыстаюцца энцыклапедыі і фэнтэзі.

На працягу навучальнага года штодня ў бібліятэку прыходзяць ад 70 да 100 чалавек, летам добрая наведвальнасць у чэрвені і жніўні, ліпень – месяц зацішша.

Лепшыя чытачы: Паліна Казакевіч, Ксенія Шакун, Сева Кляпец, Павел Бекіш, браты Максім і Яраслаў Гевелі. Яны бываюць у бібліятэцы амаль кожны дзень. Некаторыя нават самі пішуць прозу.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars