І хітры ліс у пастку трапляе

Начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. Р. Якутовічам сёлета складзены пратаколы ў адносінах да 17 грамадзян, якія кідалі смецце там, дзе гэта забаронена.

Згодна з часткай 2 артыкула 15.63 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, яны пакараны штрафамі ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. У хуткім часе рады штрафнікоў папоўняцца: ДЛГУ “Валожынскі лясгас” выявіў членаў садовага таварыства “Заходняя Бярэзіна” ў ваколіцах вёскі Кражына, што засмечваюць лес.

Ужо не першы год лясгасаўцы выстаўляюць у лясных масівах відэапасткі і “ловяць” тых, хто неналежным чынам сябе там паводзіць. Пасля апошняга прагляду запісаў відэакамеры ў многіх быў сапраўдны шок: смецце кідаюць нават людзі станоўчыя, вядомыя ў горадзе і раёне. Свае ўчасткі яны падтрымліваюць у парадку, а вось усё лішняе, непатрэбнае нясуць у лес.

Як паведамілі ў РУП “Валожынскі жылкамунгас”, смецце з таварыства каля Кражына вывозіцца па суботах, двойчы на месяц. Такі графік быў прапанаваны самімі дачнікамі. Старшыня СТ “Заходняя Бярэзіна” У. У. Гулевіч расказаў, што раней машыны па зборы адходаў прыязджалі кожны тыдзень і на гэту камунальную паслугу даводзілася траціць значную суму грошай. З мэтай эканоміі колькасць рэйсаў зменшылі ўдвая. Нават пры такім раскладзе можна забяспечыць чысціню навакольных лясоў. Проста трэба заставацца цывілізаваным чалавекам і паводзіць сябе адпаведна.

Але выхаванне – працэс далёка не імгненны, а шкода лесу наносіцца цяпер. Магчыма, праблема вырашылася б з устаноўкай кантэйнераў для збору смецця. Аднак каштуюць яны нятанна, пры іх эксплуатацыі павінны выконвацца пэўныя санітарныя нарматывы, што забяспечыць уласнымі сіламі дачнікі не могуць.

Вось і застаецца толькі адзін метад барацьбы з правапарушальнікамі: лавіць і караць рублём. А на штраф грошы абавязкова знойдуцца…

Алена ЗБІРЭНКА

Фота прадастаўлена

ДЛГУ “Валожынскі лясгас”

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars