Цэніць давер калектыву

2

Уладзіслаў Юр’евіч ЧУМАК трэці год працуе галоўным інжынерам у ААТ “Агра-Вішнеўскі”. На валожынскую зямлю сур’ёзны малады чалавек прыехаў здалёк. Нарадзіўся ў Запарожжы, дзіцячыя і юнацкія гады правёў у Данецкай вобласці. Скончыў тэхнікум, мае прафесію аўтаслесара. Затым завочна атрымаў вышэйшую адукацыю.

Пасля вядомых падзей у суседняй краіне сям’я Чумак пакінула наседжанае месца і падалася ў Беларусь. Тут іх сустрэлі па-сяброўску, прадаставілі жыллё, работу. Нядаўна бацька, маці і сястра зноў перабраліся на радзіму. А вось Уладзіслаў застаўся. Прывык да людзей, цэніць сваю пасаду, ды і асабістае жыццё складваецца такім чынам, што развітвацца з Валожыншчынай не збіраецца.

Працаваць інжынерам у сельгаспрадпрыемстве складана. З аднаго боку –  тэхніка, якая патрабуе пастаяннага клопату, з другога – людзі з іх характарамі, розным стаўленнем да жыцця і абавязкаў. Але спакойны, разважлівы, ён умее знайсці падыход да кожнага.

Уборачная кампанія бягучага года для яго на Валожыншчыне – ужо трэцяя. Ёсць вопыт, вера ў свае сілы, давер адміністрацыі і калектыву. Механізатары пад кіраўніцтвам Уладзіслава Юр’евіча прыклалі шмат намаганняў дзеля таго, каб тэхнічны арсенал гаспадаркі знаходзіўся ў добрым стане. Калі ж і здараюцца паломкі, у каманды стае і сіл, і ведаў, каб своечасова іх ліквідаваць.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars