“Гарачая лінія”

Общество

На 28 жніўня 2017 года сельгасарганізацыямі вобласці зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 96,7% засеяных плошчаў (486,7 тыс. га). Па справаздачных даных поўнасцю завяршылі ўборку Клецкі, Любанскі, Нясвіжскі, Слуцкі і Стаўбцоўскі раёны. Неабходна актывізацыя дадзеных работ у Валожынскім і Крупскім раёнах (трэба ўбраць яшчэ каля 10% плошчаў). Вынікі кантролю сведчаць аб маючых месца парушэннях пры ўборцы, прыняцці аператыўных мер рэагавання, што дазваляе пазбегнуць дадатковых страт.

    З мэтай вывучэння сітуацыі з арганізацыяй уборкі ў асабістых падсобных гаспадарках 31 жніўня з 10.00 да 13.00 у Камітэце дзяржкантролю Мінскай вобласці будзе працаваць “гарачая лінія” па тэлефоне 8-017 2840486.

Грамадзяне могуць паведаміць аб праблемах пры арганізацыі ўборкі ўраджаю і абслугоўванні прысядзібных участкаў, а таксама ўнесці прапановы па павышэнні эфектыўнасці дадзенай дзейнасці.

М. ШЭКА,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю, начальнік упраўлення



Добавить комментарий