Заезджыя “гангстары”

Раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб выкраданні чалавека.

24 красавіка ў міліцыю звярнулася жыхарка нашага раёна і паведаміла, што невядомыя хуліганы збілі яе сябра. Па месцы жыхарства пацярпелага адразу выехала следча-аператыўная група. Падчас апытання мужчыны высветлілася, што ён стаў ахвярай выкрадання.

У выніку аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў па падазрэнні ва ўчыненні гэтага злачынства былі затрыманы двое непрацуючых грамадзян з горада Талочына 1987 і 1991 гадоў нараджэння. На аўтамабілі “Аўдзі А6” яны прыехалі ў гарпасёлак Івянец, дзе і сустрэлі трыццацігадовага мясцовага жыхара. Шляхам падману заманілі таго ў салон легкавушкі і супраць яго волі вывезлі ў лес. Там палоннага пачалі біць, потым аблілі дызельным палівам і дэманстратыўна падносілі да яго вопраткі палаючую запальнічку. Удосталь наздзекваўшыся, злачынцы прывезлі сваю ахвяру зноў у пасёлак.

Следства дакладна правяло работу па зборы базы доказаў: дапрошаны сведкі, праведзена праверка паказанняў на месцы, вочныя стаўкі, атрыманы заключэнні судовых экспертыз.

Дзеянні абвінавачваемых кваліфікаваны па ч. 3 артыкула 182 (выкраданне чалавека, учыненае з карысных памкненняў) Крымінальнага кодэкса. Зараз злачынцы знаходзяцца пад вартай, а крымінальная справа ў адносінах да іх перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Аксана САГАДЗІН,

следчы Валожынскага РАСК

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Новости БелТА

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Свежие записи


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars