Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

i

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём ведаў!

Беларускі народ заўжды шанаваў мудрасць, адукацыю, навуку і дзякуючы гэтаму стварыў сваю непаўторную культуру, падараваў свету шмат выдатных асветнікаў і вучоных. Адукацыя – той надзейны падмурак, на якім будуецца дабрабыт любой краіны. Таму мы павінны рабіць усё магчымае дзеля таго, каб кожны юны грамадзянін мог атрымаць глыбокія веды, раскрыць свае таленты, пасябраваць са спортам, стаць сапраўдным патрыётам Радзімы.

У першую чаргу хочацца звярнуцца да вучняў, студэнтаў, педагогаў з пажаданнямі заўжды імкнуцца да высокіх вынікаў у вывучэнні і выкладанні дысцыплін. Будзьце актыўнымі і паспяховымі. Жадаю вам моцнага здароўя, бясконцай энергіі і аптымізму.

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА,

старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars