Віншуем вучняў, студэнтаў, бацькоў, настаўнікаў і педагогаў, работнікаў адукацыі і жыхароў Валожыншчыны з пачаткам новага навучальнага года, з Днём ведаў!
1 Верасня – свята не толькі тых, хто вучыцца і вучыць. Гэта ўсеагульнае свята, бо ўсе мы некалі спасцігалі школьныя навукі, былі навучэнцамі прафтэхвучылішчаў, студэнтамі тэхнікумаў ці ВНУ. З гэтага дня для кожнага з нас пачаўся шлях да ведаў. Без яго не адбылася б ні адна працоўная або творчая біяграфія, а таму сёння мы з цеплынёй успамінаем школьныя і студэнцкія гады, сваіх настаўнікаў.
Асаблівыя віншаванні тым, хто ўпершыню пераступіў парог школы. Дарагія першакласнікі! Хай гэты дзень для вас стане светлым пачаткам шчаслівага, паспяховага шляху ў вялікі свет!
Няхай новы навучальны год будзе адзначаны новымі дасягненнямі ў пакарэнні вяршыняў ведаў – залогу развіцця і росквіту грамадства!
І. С. МАРКЕВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь шостага склікання
М. В. РАДАМАН,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь шостага склікання