Назначэнні

1

З 30 жніўня 2017 года першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валожынскага райвыканкама працуе Уладзімір Сяргеевіч ЧЫЧКІН.

У. С. Чычкін нарадзіўся ў 1985 годзе ў вёсцы Валасовічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 2006 годзе на пасадзе эканаміста па працы ў СВК “Арэса-агра” Старадарожскага раёна. Некаторы час выконваў абавязкі рыбавода ў СВК “Рассвет” імя Арлоўскага Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння ў 2010 годзе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве” назначаны галоўным эканамістам ААТ “Кіраўск-лён”. У 2013 годзе Уладзімір Сяргеевіч пераехаў на Валожыншчыну, дзе займаў кіруючыя пасады ў ААТ “Суднікаўскі” (галоўны эканаміст, намеснік дырэктара). Без адрыву ад вытворчасці скончыў у 2014 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2015-га і па жнівень 2017-га ён узначальваў ААТ “Багданаўскае”.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars