1 верасня – Дзень ведаў!

2

    Скончылася пара летняга адпачынку, наступіла восень і разам з ёй – новы навучальны год. На працягу трох мінулых месяцаў школы, дзіцячыя садкі і пазашкольныя ўстановы рыхтаваліся да гэтай падзеі: праводзілі рамонты ў будынках, паляпшалі ўмовы працы, распрацоўвалі планаванне. Педкалектывам і вучням трэба прызвычаіцца да змен: заняткі будуць пачынацца пазней, вялікі перапынак стане карацейшым, дамашніх зяданняў стануць задаваць меней.

    Іна СТАСЯЛОВІЧ, вучаніца сёмага класа СШ № 2 г. Валожына, выбірае школьныя прылады. У дзяўчынкі добры настрой і аптымістычныя планы на будучыню: старанна вучыцца і паступіць на ветэрынара. Канікулы прайшлі хутка, але яна паспела добра адпачыць і набрацца сіл.

2

Выхаванка дзіцячага садка № 6 Вікторыя МІСКЕВІЧ, вучаніцы шостых класаў гімназіі Дар’я РАДВІЛОВІЧ і СШ № 1 Дар’я МІСКЕВІЧ гатовы да новага навучальнага года, з нецярпеннем чакаюць сустрэчы з сябрамі і настаўнікамі. Дзяўчаты не сумуюць, што скончыліся канікулы, – у іх наперадзе насычаны і цікавы час.

3

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars