15 гадоў разам з “Алімпіяй”

6

    З 25 па 27 жніўня на беразе ракі Іслач было занадта шумна: там праходзіў маладзёжны фестываль “Алімпія”, на які прыехалі больш за 800 актывістаў з усёй краіны. Фестываль, прымеркаваны да 15-гадовага юбілею БРСМ, праходзіў пад дэвізам “15 гадоў разам”. Рашэнне аб стварэнні Саюза моладзі было прынята 6 верасня 2002 года. .

Ва ўрачыстым адкрыцці “Алімпіі” прынялі ўдзел міністр інфармацыі Лілія Ананіч, член Савета Рэспублікі, першы сакратар ЦК ГА “БРСМ” Андрэй Белякоў, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Святочная цырымонія пачалася з запальвання “алімпійскага” агню і відовішчнага шоу авіяцыі МНС.

Праграма, як заўсёды, здзівіла насычанасцю. Кожны ўдзельнік знайшоў сабе цікавы занятак: спаборніцтвы па футболе і валейболе, перацягванне каната, падняцце гіры, дартс, пешаходны турызм, сплавы на байдарках, скаладром, майстар-класы па танцах, бампер-бол. Для аматараў хэнд-мэйду і кулінарыі правялі майстар-класы “Беларусь – крыніца натхнення”. Той, каму прыйшліся не па душы спартыўныя мерапрыемствы, мог схадзіць на інтэлектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?”, адукацыйныя пляцоўкі, канцэрт бардаўскай песні і конкурс паветраных змеяў. Кожны фестывальны дзень завяршаўся бітвай дыджэяў.

Каманда Валожынскага раёна – 35 чалавек, якія ўдзельнічалі ў спартыўных і інтэлектуальных гульнях. У спаборніцтвах па перацягванні каната яны атрымалі першае месца, у турніры па дартсе – трэцяе, на турыстычнай  паласе прадстаўнікі Валожыншчыны прыйшлі да фінішу чацвёртымі. У выніку занялі трэцяе месца ў намінацыі “Спорт” сярод 19 каманд. На фестывалі бардаўскай песні выступалі Павел Хількевіч і Аляксей Сасноўскі, за што былі ўзнагароджаны падзякай.

На конкурс “Абарона лагера” каманда зладзіла імпрэзу: Ракаў, 30-я гады, кантрабандысты перавозяць у Польшчу нелегальны тавар. Трэба адзначыць удзел у спектаклі супрацоўнікаў Валожынскага раённага аддзела МНС: дзякуючы ім усё атрымалася добра.

6

7

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars