Узнагароды – лепшым!

8

   Жніво – пара актыўнасці для людзей, што прысвяцілі жыццё сельскай гаспадарцы. Але ж гэта і час прыемных сюрпрызаў – падарункаў і віншаванняў з працоўнымі перамогамі.

Раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК ніколі не застаецца ўбаку ад такіх момантаў. Вось і на гэты раз падрыхтаваны пісьмовыя падзякі, закуплены неабходныя гаспадарчыя рэчы ў якасці падарункаў. Кандыдатуры для ўзнагароджвання вылучылі пярвічныя арганізацыі сельгаспрадпрыемстваў, прадаставіўшы хадайніцтвы на імя старшыні райкама В. С. Гідлеўскага. Спісы ўзгоднены з кіраўніцтвам гаспадарак.

Сярод механізатараў і вадзіцеляў выбар ажыццявіць было даволі проста – ёсць паказчыкі ў выглядзе лічбаў. А вось работнікаў, ацэнка дзейнасці якіх не падлягае пад такія крытэрыі, вызначыць цяжэй. Між іншым, было прынята рашэнне выбраць лепшых і з тых, чыімі стараннямі падтрымліваецца ў належным стане тэхніка, працуюць склады і зернесушыльныя комплексы.

Большасць узнагароджаных – вадзіцелі на адвозцы зерня: Пётр Уладзіміравіч Багдановіч (ААТ “Суднікаўскі”); Юрый Мікалаевіч Маркевіч і Сяргей Аляксандравіч Голуб (КСУП “Пяршаі-2014”); Вікенцій Вікенцьевіч Стахоўскі, Валерый Васільевіч Вярбіцкі і Сяргей Мікалаевіч Інфаровіч (вытворчыя ўчасткі “Ракаў”, “Пугачы” і “Доры” ТАА “Тарасава”); Аляксандр Антонавіч Мамонька (КСУП “Сугвазды-агра”); Васіль Мікалаевіч Сак (ААТ “Агра-Дубінское”); Віктар Анатольевіч Крымянецкі і Аляксандр Георгіевіч Русіновіч (ААТ “Сакаўшчына-агра”); Іосіф Уладзіміравіч Грынкевіч (ААТ “Лоск”); Павел Паўлавіч Калышка (ААТ “Багданаўскае”), Аляксандр Леанідавіч Макарэвіч (КСУП “Падбярэззе”).

 Лепшымі камбайнерамі прызнаны: Аляксей Іосіфавіч Мігановіч (ААТ “Багданаўскае”); Пётр Фёдаравіч Пупко (ААТ “Суднікаўскі”); Дзмітрый Мечыслававіч Драневіч, Віктар Мікалаевіч Шніп, Мікалай Яўгенавіч Новік (вытворчыя ўчасткі “Ракаў”, “Пугачы” і “Доры” ТАА “Тарасава”).

Адзначаны таксама механізатары, якія займаліся ўборкай і прэсаваннем саломы: Іван Валянцінавіч Радына (КСУП “Сугвазды-агра”), Віктар Станіслававіч Тамашэвіч (КСУП “Падбярэззе”), Анатоль Антонавіч і Алег Антонавіч Бібікі (КУП “Сівіца”).

   Сярод узнагароджаных: Аляксандр Мікалаевіч Рачкоўскі – слесар ААТ “Лоск”, Васіль Іосіфавіч Аляшкевіч – машыніст зернесушыльнага комплексу і Святлана Іосіфаўна Сабалеўская – загадчык зернясклада ААТ “Агра-Вішнеўскі”, Міхаіл Мікалаевіч Лісімаў – зваршчык ААТ “Агра-Дубінское”.

Віктар Станіслававіч Гідлеўскі асабіста ўручыў заслужаныя ўзнагароды тым, хто працуе дзеля таго, каб на нашых сталах не зводзіўся духмяны хлеб.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

8

Віктар Станіслававіч ГІДЛЕЎСКІ і старшыня прафкама КУП “Сівіца” ўручаюць падарункі братам Анатолію і Алегу БІБІКАМ”

9

Пётр Фёдаравіч ПУПКО з памочнікам Юрыем Валяр’янавічам ЮСЦІКАМ”.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars