Таямніцы Налібоцкай Пушчы

Фото

Алесь Белы – вядомы гісторык і гаспадар аграсядзібы «Марцінова Гусь» – распачаў  збор сродкаў на выданне міні-энцыклапедыі для дзяцей і дарослых “Таямніцы Налібоцкай Пушчы”.

Гэтая кніга можа быць самым займальным шляхаводам па адным з цікавейшых рэгіёнаў Беларусі зусім недалёка ад Мінска. А можа – маляванкай для самых маленькіх. Погляд на Налібоцкі край даецца праз прызму яго маляўнічых міфаў: пра казачніка Бая, які схаваў на дне возера Кромань усе беларускія казкі і легенды; пра мядзведзяў-будаўнікоў, якія дапамагалі будаваць тутэйшыя храмы; пра пушчанскіх плытагонаў і гутнікаў-шкладуваў. Пушчанскія міфы знайшлі ўвасабленне ў адмыслова створаных для кнігі мастацкіх сюжэтах у 2-х варыянтах: поўнакаляровым і контурным – для маленькіх аматараў малявання. Яны ж рэалізаваныя і як серыя паштовак.

Кніга складаецца з уводнага нарысу пра Пушчу і асобных невялікіх раздзелаў, прысвечаных найбольш важным населеным пунктам,  геаграфічным аб’ектам, а таксама найбольш знакавым міфам. Акрамя таго, яна ўключае ўнікальную мастацкую турыстычную карту Пушчы і ваколіцаў фармату А4. Карта даступная і ў выглядзе каляровага постэру А3 як дадатковая опцыя.

Падтрымаць кампанію можна тут: http://ulej.by/project?id=434921

04-09-2017-1

Браніслаў Шыманскі

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars