Шукалі праўду ў парламентарыя

6

Некалькімі днямі раней прыём жыхароў Валожыншчыны па хвалюючых іх пытаннях правёў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання па Маладзечанскай выбарчай акрузе № 73 Іван Станіслававіч Маркевіч.

У параўнанні з іншымі разамі жадаючых трапіць на сустрэчу з парламентарыем было на парадак менш, што сведчыць пра эфектыўнасць работы раённай улады па вырашэнні праблем грамадзян.

Жыхар Валожына прыйшоў да Івана Станіслававіча, каб дэпутат дапамог атрымаць канчатковы разлік за выкананыя па заключаным з ААТ “Сакаўшчына-агра” дагаворы падраду работы. Разбіраліся ў сітуацыі калегіяльна – у прысутнасці начальніка планава-эканамічнага аддзела райсельгасхарчу А. Б. Язерскай і дырэктара сельгаспрадпрыемства У. У. Кругліка. Хутка мужчына атрымае заробленыя грошы: затрымка адбылася з-за нестабільнай фінансавай сітуацыі ўнутры гаспадаркі. Цяпер справы складваюцца куды больш пазітыўна.

Па пытанні патравы дзікімі жывёламі 70 сотак пасеянай азімай пшаніцы і кампенсацыі прычыненага ўрону звярнулася да Івана Станіслававіча пенсіянерка з вёскі Макараўка. Яе ўчастак размяшчаецца акурат побач з лесам, таму і была зроблена выснова аб віне ў панесеных стратах яго насельнікаў. Парламентарый даручыў спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама кіраўніку ДЛГУ “Валожынскі лясгас” разабрацца з сітуацыяй. Ускладняе стан спраў і той факт, што ўчастак не быў абнесены агароджай – а гэта адно з асноўных патрабаванняў, неабходных для выдачы кампенсацыі пацярпелым. Але ясна адно: сам-насам з бядой жанчыну не пакінуць.

Яшчэ адзін чалавек, які арандуе ў ракаўскіх ваколіцах участак для вядзення падсобнай гаспадаркі (вырошчвання гародніны), паскардзіўся на неадпаведнасці ў дакументальным афармленні гэтай зямлі. Складанасць у тым, што пасля ўдакладнення геадэзічна-картаграфічных даных, праведзеных рэспубліканскай службай некалькі гадоў таму, надзел аднеслі да ўгоддзяў дзяржаўнага ляснога фонду, а гэта азначае, што арандаваць яго нанова пасля заканчэння тэрміну не атрымаецца. Мужчыну параілі звярнуцца ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: вырашэнне пытанняў падобнага кшталту ў кампетэнцыі вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання.

Напрыканцы прыёму грамадзян адбыліся два паўторныя звароты. У перадапошняй публікацыі на азначаную тэматыку паведамлялася, што адзін з пяршайскіх падворкаў у час сезона дажджоў падтапляецца. Тады І. С. Маркевіч даручыў зацікаўленым службам ліквідаваць прычыны такога непарадку. Чалавек не дачакаўся выніку і зноў прыйшоў да дэпутата. Высветлілася, што ўсе папярэднія і спадарожныя пытанні адказныя асобы ўжо вырашылі. Застаўся фінансавы бок, і яго закрыццё адбудзецца разам з паступленнем на баланс Пяршайскага сельвыканкама выручаных з аўкцыёнаў сродкаў – праз невялікі час.

А вось другая гісторыя носіць зацяжны характар, і ў яе ўключаецца ўсё больш людзей. Гутарка ідзе пра патрабаванне жыхароў ЖБК “Альянс-2010” да падраднай будаўнічай арганізацыі ўхіліць у гарантыйным парадку шматлікія недахопы, якія з палохаючай рэгулярнасцю з’яўляюцца падчас эксплуатацыі дома. Праблема гэта добра вядомая народнаму выбранніку, і чарговы візіт удзельнікаў кааператыва выклікаў у яго справядлівае абурэнне ў адрас забудоўшчыка. Крокам да вырашэння праблемы стала патрабаванне парламентарыя да кіраўніцтва фірмы наведаць свой колішні аб’ект, сустрэцца з людзьмі, высветліць іх патрэбы і ўхіліць выяўленыя недахопы. Пра падрабязнасці візіту мы раскажам нашым чытачам у адным з бліжэйшых нумароў газеты.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars