За шлюбам не толькі ў ЗАГС

image

    Супрацоўнікамі аддзела ЗАГС, а таксама спецыялістамі сельвыканкамаў, якія маюць такія ж паўнамоцтвы, усё часцей праводзяцца выязныя рэгістрацыі шлюбаў і рэгістрацыі па індывідуальных сцэнарыях.

Ход працэдуры ў любым выпадку павінен адпавядаць патрабаванням заканадаўства, але ж асобныя моманты прыдумваюць самі маладыя, іх сваякі ці сябры. Звычайна дабаўляецца нацыянальны каларыт, асабліва калі адзін прадстаўнік пары – іншаземец.

Лідар па выязных рэгістрацыях – Ракаўскі сельвыканкам. Тут амаль 30% усіх пасведчанняў аб шлюбе ўручаюцца на месцах правядзення вяселляў. Даволі часта даводзіцца выязджаць і спецыялістам Валожынскага сельвыканкама. У цэлым па раёне каля 5% вясельных абрадаў праходзяць на тэрыторыі аграсядзіб і баз адпачынку. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца “Ганка”, “Коні-поні”, “Бярозавы двор”, “Галактыка”, “Фестывальны”.

Аддзел ЗАГС ажыццяўляе выязныя рэгістрацыі толькі ў межах горада ці ў тым выпадку, калі жаніх (нявеста) – грамадзяне іншай краіны. За летні перыяд у Валожыне адбыліся дзве рэгістрацыі па-за будынкам ЗАГСа. Упершыню вясельная арка была падрыхтавана на маладзёжнай пляцоўцы, што размяшчаецца ля гасцініцы “Карона”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars