На ўсё хапіла часу

1380690385_urozhay

У жніўні калектыў ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” сабраць разам было амаль немагчыма. Дзевяць адзінак тэхнікі, механізатары і вадзіцелі камандзіраваліся ў 12 гаспадарак раёна для аказання дапамогі ва ўборцы хлеба.

Па папярэдніх падліках, найбольш прадукцыйнай аказалася праца вадзіцеля Уладзіміра Русіновіча, які перавёз 1030 тон зерня новага ўраджаю. Трохі не дацягнуў да лідара вадзіцель Віктар Макарэвіч. На яго асабістым рахунку – 1024 тоны збажыны. Трэці радок гэтага рэйтынгу займае вадзіцель Міхаіл Пякарскі, які адвёз 988 тон.

Вядома, што ў гарачы час нельга ўпускаць ні хвіліны спрыяльнага надвор’я. Але ж і без адпачынку чалавек доўга не працягне. Таму прафсаюзны камітэт прадпрыемства (старшыня прафсаюзнага камітэта – Алена Іванаўна Садоўская) вырашыў арганізаваць для сваіх працаўнікоў аднадзённы турыстычны ваяж у Брэст. Акрамя наведвання гераічнай крэпасці было арганізавана воднае падарожжа па рацэ Мухавец. Людзі прыемна і з карысцю правялі выхадны, каб з новымі сіламі прыступіць да работы.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars