Як “БРСМ” мяняе жыццё

5

    Рашэнне аб фарміраванні Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» было прынята 6 верасня 2002 года. Галоўная мэта саюза – сфарміраваць спрыяльныя ўмовы для развіцця моладзі, раскрываць яе творчы патэнцыял, паляпшаць грамадзянскую супольнасць краіны. Уступіць у БРСМ можа любы жадаючы жыхар Беларусі альбо чалавек з іншай краіны, які пастаянна пражывае ў рэспубліцы. Узрост удзельнікаў – ад 14 да 31 года.

    Восенню самая буйная маладзёжная арганізацыя краіны святкуе пятнаццацігадовы юбілей. З гэтай нагоды мы пагаварылі з людзьмі, што маюць непасрэднае дачыненне да саюза, і даведаліся, як БРСМ паўплываў на іх лёс.  

 Нашы самыя малодшыя героі – Антон і Георгій ДАНЧАНКІ вучні дзявятага класа Валожынскай гімназіі. Блізнятам нядаўна споўнілася 14 гадоў, яны толькі прыйшлі ў БРСМ, але ўжо паспелі добра папрацаваць: амаль увесь ліпень дапамагалі на агароднінасховішчы разам са студатрадам. “Чаму вы вырашылі ўступіць у саюз моладзі?” – пытаюся. “Там цікава”, – адказваюць. Іх прыцягвае актыўнасць і мерапрыемствы, якія арганізоўвае БРСМ. Юнакі захапляюцца матэматыкай, інфарматыкай, з другога класа займаюцца ў студыі вакальнага майстэрства “Звонкія галасы” на базе гімназіі.

5

Галіна РАЙ скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, папрацавала ў Мінску, а потым пераехала ў Валожын. Тут яна ўладкавалася ў краязнаўчы музей, падзарабляла вядучай у РЦК. Там заўважылі яе энергічнасць і прапанавалі ўзначаліць Валожынскі БРСМ. Паўтара года на пасадзе сакратара райкама Галіна ўспамінае як яркі і насычаны час: вясёлыя мерапрыемствы, турзлёты, юнацкая рамантыка. У тыя гады яна набыла вопыт, які дапамагае дагэтуль. Падчас работы даводзілася знаходзіць агульную мову як з моладдзю, так і з дарослымі людзьмі, кіраўнікамі. На новую працу ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прыйшла загартаваным чалавекам. Звальняцца з райкама было цяжка – так прыкіпела душой. У Галіны на ўсё жыццё засталіся цудоўныя ўспаміны і добрыя таварышы – з дзвюма лепшымі сяброўкамі пазнаёмілася дзякуючы БРСМу. Часам сустракае былых падапечных, зараз ужо дарослых людзей, са сваімі дзецьмі. Яны вітаюцца, размаўляюць, успамінаюць былое.

6

У школе Раман ЛУКАШАНЕЦ не надта цікавіўся мерапрыемствамі, якія арганізоўваў БРСМ. У яго былі зусім іншыя захапленні, і, як многія хлопцы-падлеткі, Рома трошачкі хуліганіў. Але лёс склаўся так, што ў ліцэі хлопец трапіў у каманду Клуба вясёлых і знаходлівых “Першае каханне”, тым самым знайшоў занятак па душы і адкрыў у сабе новы талент. КВЗ адцягваў ад пабочных спраў – рэпетыцыі займалі амаль кожны вольны вечар. Ездзіў з камандай па раёне, шмат выступаў, атрымліваў падзякі. Такім чынам жыццё Рамана кардынальна змянілася. Аднойчы на турзлёце «Алімпія» пазнаёміўся са студэнтамі з Мар’інай горкі, якія аказаліся прадстаўнікамі БРСМ аграрна-тэхнічнага каледжа. Там ён працягнуў сваё навучанне і актыўную дзейнасць.

7

  У 2014 годзе Надзея ВЯРШЫЦКАЯ ў другі раз паехала на міжнародны турзлёт “Беларусь”, які праводзіцца ў памежжы нашай краіны, Латвіі і Расіі. Адзін з арганізатараў з’езда – БРСМ. Тады ж на мерапрыемства ўпершыню прыехалі Алег САЎКО з братам.

    Каб лепей пазнаёміцца, у беларускім лагеры праводзілі гульню “Мой мілы сябар”: пісалі імёны ўдзельнікаў на паперках, перамешвалі, потым выцягвалі і трымалі ў сакрэце. Чалавеку, імя якога папалася, трэба было аказваць таемныя знакі ўвагі і рабіць прыемныя падарункі. Напрыканцы турзлёту дзяўчаты і хлопцы павінны былі здагадацца, хто да іх заляцаўся.

    У той раз імя Надзеі трапілася не Алегу, але дзяўчына так спадабалася юнаку, што ён парушыў правілы гульні – памяняўся паперкамі. Так пачалася гісторыя іх кахання. Пазней яны наведвалі “Беларусь” ужо разам. А 9 чэрвеня 2017 года – пажаніліся.

8

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Фота аўтара і прадастаўлены РК БРСМ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars