Чарговы выйгрыш з валожынскай прапіскай

9

    Нешта неверагоднае адбываецца на гульні “Удача ў прыдачу!” і “Удача ў прыдачу 2!”: не адварочваецца фартуна ад валожынцаў! Таму раім землякам хутчэй, пакуль трымаецца хваля поспеху, далучацца да гульні, якую праводзіць магазін “Еўраопт”!

Аляксандру Палонскаму з вёскi Дубiна Юрздыцкая Валожынскага раёна пашанцавала адпачыць у Турцыi, Вячаслаў Лiхтаровiч з вёскi Адамоўцы ўжо вярнуўся з Марока, а Аляксандр Рэдзька з вёскi Манькаўшчына выйграў паездку ў Тунiс. І гэта толькі палова спісу прозвішчаў людзей, якім пашанцавала.

Трэці тур запар грашовы выйгрыш прылятае ў наш раён. Жаночая каманда пераможцаў у складзе Алены Атрасевіч і Аксаны Гульба дапоўнілася прадстаўніком моцнай паловы чалавецтва – Уладзімірам ПАЧЫКОЎСКІМ. Яго рахунак павялічыўся на суму ў 1000 рублёў. Пра прыемную падзею Уладзіміру Іосіфавічу паведаміла SМS. Ён быў запрошаны ў сталіцу, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаў на рукі свой выйгрыш. У дарогу шчасліўчык адправіўся не адзін, а разам з жонкай Таццянай. І нездарма: кожная мудрая жанчына павінна ўмець траціць сродкі, якія здабывае муж. Таццяна з адабрэння Уладзіміра вырашыла, што незапланаваны даход пойдзе на набыццё мэблі.

Вось што расказаў Уладзімір Іосіфавіч падчас нашай сустрэчы:

– Сям’я ў мяне самая звычайная: мы з жонкай, двое дзяцей. Старэйшай дачцэ  Арыне – 9 гадоў, а сыну Арцёму – 5. Жывём у новым шматкватэрным доме па вуліцы Савецкай. Як і ўсе нармальныя людзі, марым пра матэрыяльны дастатак, дбаем пра ўтульнасць у доме, імкнёмся добра выхоўваць сваіх малых. На дадзены момант працую я адзін, таму ўмеем і эканоміць, і планаваць пакупкі, і расходы кантраляваць. Часам нялёгка бывае, але і наракаць на лёс не варта. Вось, непрадбачана ўсміхнулася ўдача! Да гэтага часу розныя латарэі і розыгрышы я абыходзіў бокам. Чамусьці думаў, што пашанцаваць можа каму заўгодна, толькі не мне. Удзельнікам гульні “Удача ў прыдачу!” не збіраўся станавіцца. Але паколькі ў “Еўраопце” бываю часцей, чым у іншых магазінах, многіх прадаўцоў ведаю ў твар (а яны – мяне), то палічыў няветлівым адмовіцца ад прапановы праверыць свае шансы.

Хадзіў у магазін, набываў тавары з кодам, па прывычцы, найбольшую ўвагу звяртаў на тыя прапановы, якія абазначаны чырвонай цаной. На якую пакупку выпаў выйгрыш – дакладна і назваць не магу, бо раблю іх заўсёды шмат. Дарэчы, карыстаюся не толькі валожынскім “Еўраоптам”. Я прывык да яго, таму, бываючы ў сталіцы, перавагу аддаю гандлёвым аб’ектам гэтай сістэмы. Дзеці, напрыклад, любяць свежую выпечку з “Еўраопта”. Мне дастаткова патэлефанаваць дадому і запытаць малых, што смачненькае купіць ім да чаю. Кулінарныя паўфабрыкаты таксама цудоўна выручаюць пры гатаванні ежы. Цэлае лета, кожную вольную ад працы хвіліну прыходзілася дапамагаць брату ў будаўніцтве дома. Таму праверана на асабістым вопыце, як эканоміць час. І “Еўраопт” смела можна назваць памочнікам нумар адзін для занятага чалавека: тут усё патрэбнае купляеш за раз, тут прыемна і зручна рабіць пакупкі.

На прылаўках “Еўраопта” мне часта даводзіцца бачыць сыры, іншую малочную прадукцыю з майго роднага прадпрыемства – Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”. І калі пакупнікі выбіраюць сыр з валожынскай прапіскай, паход у магазін робіцца для мяне ўдвая прыемным. Калегі па рабоце шчыра радаваліся майму выйгрышу, віншавалі і жадалі, каб ён стаў “першай ластаўкай”, а ў будучым прыцягнуў цэлы вырай удачы! Так што гуляць ва “Удачу ў прыдачу!” не перастану, як і спадзявацца на новы поспех у розыгрышы.

 

Гутарыла Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars