Хуткая псіхалагічная дапамога

10

     Юлія ЛУКАШЭВІЧ – школьны псіхолаг з СШ № 1 горада Валожына. Яна адвучылася на факультэце філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Псіхалогія».

Кваліфікацыя – псіхолаг, выкладчык псіхалогіі. Праходзіла практыку ў Інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь у Гомелі, па размеркаванні прыехала ў райцэнтр. Прапаноўвалі застацца працаваць у студэнцкім гарадку БДУ, але дзяўчына не любіць вялікія гарады, таму выбрала Валожын. Тут Юлія плануе расці прафесійна, займацца навукова-даследчай дзейнасцю на актуальныя і цікавыя тэмы, вывучаць праблемныя сферы жыцця.

Школьны псіхолаг займаецца дыягностыкай асобы, кансультаваннем, прафілактычнай і развіваючай работай, асветай. Такая праца вядзецца з вучнямі, іх бацькамі і педагогамі.

Да кожнай узроставай групы школьнікаў у Юліі асобны падыход: ва ўсіх ёсць свае асаблівыя праблемы. Спецыяліст дапамагае іх вырашаць у сацыяльным асяроддзі – класе, сям’і, з настаўнікамі, пераадолець складанасці ва ўзаемаадносінах з процілеглым полам, унутраныя канфлікты, аказвае рэальную дапамогу і падтрымку. Не трэба баяцца звяртацца да яго.

Місія школьнага псіхолага – зрабіць асабістыя адносіны ўсіх удзельнікаў педагагічнага працэсу гарманічнымі, стварыць добрыя ўмовы для паўнавартаснага развіцця навучэнцаў, забяспечваць іх эмацыянальны дабрабыт. Дасягнуць гэтага можна шляхам павышэння псіхалагічнай культуры.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars