Педагогі падзяліліся вопытам

11

У час правядзення традыцыйнай жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі была арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак, дзе педагогі дзяліліся вопытам у вырашэнні актуальных задач, што стаяць сёння перад установамі адукацыі.

Сярод самых важных пытанняў, якія былі вынесены на абмеркаванне: асаблівасці навуковай работы ў школе, найноўшыя педагагічныя тэхналогіі, фарміраванне каштоўнасці здароўя і працы.

“Сучасная адукацыя: ад якасці адукацыйных умоў – да якасці адукацыйнага выніку” – так была сфармулявана тэма для гімназіі № 1 г. Валожына, Пяршайскага і Гародзькаўскага  вучэбна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад-сярэдняя школа, раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Расінка”, якія на базе гімназіі прадстаўлялі сваю работу ў дадзеным кірунку.

Дзіцячыя і маладзёжныя ініцыятывы прадставілі СШ № 1, Суднікаўская СШ, Багданаўскі і Сакаўшчынскі вучэбна-педагагічныя комплексы дзяцячы сад-сярэдняя школа, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

У СШ № 2 разгледзелі тэму “Фарміраванне каштоўнасці здароўя і працы – аснова паспяховага прафесійнага самавызначэння вучняў”. Свае творчыя набыткі прадставілі гаспадары і госці – Вішнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй, Ракаўская сярэдняя школа, Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат і раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Аб сучасным дашкольным выхаванні, патрабаваннях часу да яго ішла гаворка на базе ясляў-сада № 6 “Вясёлы вулей”.

У рабоце міні-семінараў былі задзейнічаны педагогі і выхаванцы ўстаноў адукацыі. Напрыклад, калектыў Гародзькаўскай школы прадставіў праект “Нясумная субота”. Асаблівасцю гэтай установы з’яўляецца тое, што больш за 60% вучняў – жыхары навакольных вёсак, таму ў суботу настаўнікі самі выязджаюць у мясцовыя Цэнтры культуры, дзе сумесна з работнікамі культуры ладзяць для школьнікаў спартыўныя, культурныя і краязнаўчыя мерапрыемствы. Пяршайскія школьнікі з дапамогай герояў казкі “Маленькі прынц” прадставілі навуковае таварыства “Эрудыт”.

Падчас абмеркавання работы пляцовак педагогі адзначалі, што такая форма абмену вопытам з’яўляецца досыць эфектыўнай. Яна дазваляе данесці галоўны сэнс напрацовак, што аб’ядноўваюцца агульнай тэмай.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars