Святкавалі раённыя дажынкі

4

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да галоўнага свята ў працоўным календары хлебаробаў, прайшло ў цэнтральнай сядзібе СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» – гаспадарцы, дзе дасягнуты ўнушальны паказчык па валавым зборы зерня ў 5745 тон. Як адзначыў, выступаючы з вітальным словам, старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка, ганарыцца сёння сапраўды ёсць чым. Валожынскія рупліўцы, нягледзячы на выпрабаванні прыроды, сабралі каля 70 тысяч тон хлеба – на 9 тысяч тон больш, чым летась. Удвая больш у параўнанні з мінулым годам атрымалі і рапсу – 6354 тоны.

Радасць паспяховай стваральнай працы раздзялілі і ганаровыя госці мерапрыемства – старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Аксёнавіч Лабушаў, начальнік аддзела гарадской гаспадаркі  адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Іна Мікалаеўна Бунец, дырэктар УП «Рамаўтадар» гэтага ж раёна Аляксандр Пятровіч Ярошык, генеральны дырэктар УП «Мінскаблгаз» Юрый Віктаравіч Кукліцкі.

«Хвала рукам, што пахнуць хлебам» – гэтым пацверджаным жыццём лейтматывам было прасякнута ўсё свята. На сцэну пад гучныя апладысменты залы падымаліся героі сёлетняга жніва, чые рупнасць, працавітасць уражваюць. З рук кіраўніка раённай вертыкалі ўлады заслужаныя ўзнагароды атрымалі  кіраўнік СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» Генадзь Уладзіміравіч Бычкоўскі: яго гаспадарка прызнана пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў зерневых і зернебабовых культур. Сярод камбайнерскіх экіпажаў першае месца заняў працоўны дуэт КСУП «Пяршаі-2014» у складзе А. І. Жамоздзіка і В. А. Адамовіча. Другое і трэцяе прысуджаны іх калегам-«аднапалчанам» Р. П. Салаўёву і А. С. Пачыкоўскаму, а таксама А. С. Клімовічу і А. С. Ткачэнку.

Лепшымі сярод маладых камбайнераў сталі браты Я. В. і П. В. Палешчукі, якія кожны на сваім агрэгаце шчыравалі на палетках ТАА «Тарасава», і падбярэзскі экіпаж у складзе Ю. М. Рагачэвіча і А. Л. Рагачэвіча. Сярод вадзіцеляў прызнаны пераможцамі А. Г. Русіновіч з Сакаўшчыны, Г. Г. Пальчэўская з Багданава і пяршайскі руплівец Ю. М. Маркевіч. Праявілі сябе на сёлетняй уборцы і маладыя аўтамабілісты – браты С. А. і А. А. Голубы з КСУП «Пяршаі-2014» і А. Э. Пратасевіч з Бабровічаў.

Напружанай была праца і аператараў зернесушыльных установак. Дыпломы і грашовыя прэміі атрымалі А. У. Сак з ААТ «Агра-Дубінское», А. В. Раманчык з ТАА «Тарасава» і У. Ц. Бойка з СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз». Лепшым сярод галоўных аграномаў прызнаны В. П. Трус з ААТ «Багданаўскае», а пераможцам  сярод галоўных інжынераў стаў В. С. Буйноўскі з гэтага ж сельгаспрадпрыемства.

У час мерапрыемства адбыўся шэраг іншых прыемных момантаў, гучалі словы глыбокай падзякі за вопыт, майстэрства і сапраўдную адданасць няпростай прафесіі хлебароба. Стваралі святочную атмасферу вакальнымі і гумарыстычнымі нумарамі артысты раённага Цэнтра культуры і Івянецкага ГПДК, калектывы мастацкай самадзейнасці. Трэба адзначыць, што музыка гучала не толькі ў памяшканні: на вуліцы таксама было весела сэрцу і душы. Клікалі да сябе арганізатары імправізаваных падворкаў з выставамі харчовай, прамысловай і рамесніцкай прадукцыі, гучалі народныя песні. Для ўсіх жадаючых вытворцы наладзілі дэгустацыю, дзе знайшлося месца мясным, малочным, кулінарным шэдэўрам, карыснаму льняному алею… Адным словам, восеньскія дні пацвердзілі: будзем і з хлебам, і з добрым настроем!

 

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

1

Старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА павітаў перадавікоў жніва. Дзякуючы старанням гэтых людзей, Валожыншчына займела важкі каравай.

2

Сярод тых, каму ўручыў Дыпломы і грошовыя прэміі старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА, былі прадстаўнікі Пяршайшчыны Анатоль Іванавіч ЖАМОЗДЗІК і Вадзім Анатольевіч АДАМОВІЧ. Іх экіпаж намалаціў 1426 тон зерня і заняў у раёне першае месца.

3

Адным з запамінальных момантаў раённых Дажынак стала ўручэнне старшыні КСУП “Пяршаі-2014” Яўгену Яўгенавічу СКРУНДЗЮ нагруднага знака “За заслугі” Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Цырымонію правёў старшыня рэспубліканскага камітэта гэтай структуры Мікалай Аксёнавіч ЛАБУШАЎ.

4

Кіраўніцкі корпус аграпрамысловага комплексу раёна нароўні з рупліўцамі на палях аддаваў усе сілы, веды і ўменні, каб вырасціць і ўбраць хлеб новага ўраджаю. У іх гонар са святочнай сцэны гучалі шчырыя словы падзякі…

5

Дасціпна і весела было на падворку ў майстроў гумару з Дубіны.

6

З абаяльнымі ўсмешкамі запрашалі прадэгуставаць багаты асартымент прадукцыі прадстаўніцы валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars