Урок на свежым паветры

8

Штогод супрацоўнікі раённага аддзялення і абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы прыязджаюць у Чэхаўшчынскую дапаможную школу-інтэрнат на свята першага званка.

Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося знаёмства маладога дырэктара ўстановы Паўла Леанідавіча Хількевіча і начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы палкоўніка міліцыі А. В. Царука. Гаворачы мовай пратакола, паміж імі ўсталявалася ўзаемапаразуменне, была заключана дамоўленасць працягваць і далей сяброўства, якое доўжыцца ўжо больш за дзесяцігоддзе. Алег Вячаслававіч паабяцаў унікаць у праблемы матэрыяльнага забеспячэння школы і па меры магчымасці дапамагаць у іх вырашэнні.

Складана вызначыць, хто атрымаў ад сустрэчы большае задавальненне: госці ці гаспадары. Адназначна можна сказаць толькі адно – раўнадушных ці тых, хто паддаўся дрэннаму настрою, у той дзень не было. На ўрачыстай лінейцы дарослыя ўспомнілі сваё школьнае дзяцінства, а вучні, якія паспелі за лета засумаваць па занятках, з задавальненнем слухалі настаўнікаў у міліцэйскай форме, з нецярпеннем чакалі самага цікавага: магчымасці самім пабываць у ролі праваахоўнікаў. Па традыцыі, супрацоўнікі Дэпартамента аховы прывезлі на сустрэчу разнастайныя спецсродкі: бронекамізэлькі, шчыты, наручнікі, табельную зброю. Усё гэта можна было разглядаць, мацаць рукамі і нават прымяраць. Дазвалялася таксама сядзець і фатаграфавацца ў салоне службовага аўтамабіля.

Але калі наступіла чарга аўчаркі Багіры паказаць спрыт і дзівосы дрэсіроўкі, публіка ўжо ні на што іншае не рэагавала. Выхаванцы школы-інтэрната добра ведаюць гэту памочніцу міліцыі. Міліцыянер-кінолаг Вадзім Журкевіч дазваляе хлопчыкам і дзяўчынкам пагладзіць сабаку, аддаваць ёй простыя загады. Сур’ёзная пры выкананні аператыўных заданняў Багіра ў дзіцячым асяродку становіцца ласкавай і паслухмянай.

Пасля лінейкі і практычных заняткаў на свежым паветры школьнікаў чакаў яшчэ і “смачны” сюрпрыз, падрыхтаваны шэфамі.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота прадастаўлена

аддзяленнем

Дэпартамента аховы

7

8

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars