Каб быў настрой да вучобы

14

У дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» паўдзельнічалі амаль усе пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі прадпрыемстваў і працоўных калектываў раёна. Згодна з калектыўнымі дагаворамі і Палажэннем, былі прыняты рашэнні аб аказанні матэрыльнай дапамогі бацькам школьнікаў і дзецям са шматдзетных, прыёмных і няпоўных сямей. 

Валожынскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў паклапацілася пра тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія зараз знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Валожынскі філіял «Беларусьбанка» не толькі набыў школьнікам неабходныя для вучобы рэчы, але і наладзіў відовішчнае шоу. Як заўсёды, не паскупіліся прафсаюз і бухгалтэрыя ДП Валожынскага філіяла «Мінскаблпаліва». Шматдзетныя бацькі – працаўнікі аддзялення паштовай сувязі, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, жылкамунгаса – атрымалі дадатковыя грошы на падрыхтоўку сваіх малых да школы. Многія арганізацыі акцыю «Збяром школьны партфель разам» прафінансавалі з дзвюх крыніц: з прафсаюзнага рахунку і за кошт наймальніка. Такім шляхам пайшлі райспажыўтаварыства, СГУ «Бабровічы», лясгас. Знайшлі магчымасць паспрыяць у добрым пачынанні працоўныя калектывы дзяржаўных структур, работнікі культуры, адукацыі, аховы здароўя, АПК.

Прыемна адзначыць, што з кожным годам у грамадстве расце цікавасць да дабрачынных акцый, якія адбываюцца па ініцыятыве прафсаюзаў. Трэба, каб ніводнае дзіця не засталося без абновак і падарункаў да навучальнага года.

Вераніка

ЗАГОРСКАЯ,

старшыня Валожынскага раённага

аб’яднання прафсаюзаў

13

14

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars