Рэдкая прафесія

Молодежный курьер

У Ліліі ЛІСІЧОНАК з Ракаўскага лясніцтва рэдкая прафесія – майстар па ахове і абароне лесу. На сённяшні дзень гэта адзіны спецыяліст такой кваліфікацыі ў Валожынскім лясгасе.

Юны ўзрост не перашкаджае дзяўчыне адстойваць сваю пазіцыю, аддаваць загады і нараўне з вопытнымі калегамі шукаць рашэнне ўзнікаючых праблем. Яна вызначаецца сур’ёзным стаўленнем да даручаных абавязкаў. Лілію цэняць у калектыве і спадзяюцца, што пасля абавязковай адпрацоўкі па размеркаванні яна застанецца на Валожыншчыне.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара



Добавить комментарий